Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Калі Балу пабіў мне галаву, — прамовіў Маўглі (усё яшчэ лежачы на спіне), — я ўцёк; шэрыя малпы спусціліся з дрэў і пашкадавалі мяне. І ніхто болей не ўспамінаў пра мяне...

— Жаль Малпавага Племя, — хрыпеў Балу, — гэта спакой горнага ручая! Гэта — холад летняга сонца! Ну, і што-ж далей, Чалавечае Дзіцянё?

— А потым... потым яны мне панадавалі арэхаў і многа надзвычайна смачных рэчаў, панеслі мяне на руках на верхавіны дрэў і сказалі, што я іхні брат па крыві, толькі хваста ў мяне няма, і што ў будучым я буду ў іх правадыром...

— У іх няма правадыра, — сказала Багіра. — Яны хлусяць. Яны заўсёды хлусяць!

— Яны былі са мной вельмі ласкавыя і сказалі, каб зноў прыйшоў. Чаму мяне не пускаюць да малпаў? Яны стаяць на двух нагах, як і я. Яны не б'юць мяне цвёрдымі кіпцямі! Яны ўвесь час гуляюць. Пусціце мяне ўверх! Злы Балу, адпусці мяне ўверх! Я зноў буду гуляць з імі!

— Слухай, Чалавечае Дзіцянё! — прамовіў Мядзведзь, і голас яго быў падобны да грому ў гарачую ноч. — Я навучыў цябе Закону Джунгляў, але без Народу Малпаў, якія жывуць на дрэвах. У іх няма