Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ваўчанё яшчэ ні разу не прыйшло падзякаваць старому Балу за яго навуку! Ну, скажы мне слова Паляўнічых Пляменняў, вялікі вучоны!

— "Мы адной крыві, вы і я", — прамовіў Маўглі, надаўшы сваім словам мядзвежы акцэнт, характэрны для Паляўнічых Пляменняў.

— Добра. Ну, цяпер Птушынае.

Маўглі прамовіў тыя самыя словы, але з прысвістам Коршуна ў канцы сказу.

— Цяпер для Змяінага Племя, — дамагаўся Балу.

У адказ пачулася такое сіпенне, што і апісаць нельга. Потым Маўглі дрыгнуў нагой, запляскаў сам сабе ў далоні і ўскочыў Багіры на спіну; усеўся сабе там бокам і пачаў калашмаціць пяткамі па бліскучай футры ды яшчэ дражніць Балу рознымі смешнымі мінамі.

— Так, так! Гэта варта некалькіх драпінак, — з замілаванем казаў буры мядзведзь. — Калі-небудзь ты будзеш успамінаць мяне з падзякаю.

Потым ён звярнуўся да Багіры і расказаў ёй, як ён выпрасіў Патаемныя словы ў Хаці, Дзікага Слана,