Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

як я зрабіўся Ваўком, я ляжаў каля Чырвонай Кветкі, і мне было цёпла і прыемна...

Увесь гэты дзень Маўглі сядзеў у пячоры, даглядаў свой агонь і саваў туды сухое галлё, каб пераканацца, ці загарыцца яно на канцы. Разам з тым ён асобна падрыхтаваў сабе добрую сухую галіну.

Пад вечар з'явіўся ў пячору Табакі і груба перадаў яму, што яго выклікаюць на Скалу Рады. У адказ Маўглі так зарагатаў, што Табакі кінууўся наўцёкі, Пасля гэтага Маўглі, усміхаючыся, пайшоў на Раду.

Акела, Адзінокі Воўк, ляжаў каля сваёй скалы ў знак таго, што пасада правадыра Зграі вольная, а Шэр-Хан з дружынай ваўкоў, сваіх прыяцеляў, што жывіліся яго недаедкамі, прагульваўся ўзад-уперад, слухаючы бессаромную хвалу. Багіра ляжала, прытуліўшыся да Маўглі, які трымаў гаршок з агнём паміж каленаў.

Калі ўсе сабраліся, Шэр-Хан пачаў гаварыць першы. Гэта была дзёрзкасць, на якую ён не адважваўся-б, калі-б Акела быў малады і дужы.

— Ён не мае права — шаптала Багіра. — Скажы гэта. Ён сабачы сын. Ён пабаіцца.