Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзілася сярод людзей, і ў людзей памёрла мая маці, у клетках каралеўскага палаца ў Удэйпуры. Вось чаму я выкупіла цябе на Радзе, калі ты быў малюсенькім дзіцём. Так, і я нарадзілася сярод людзей! Я пасля нараджэння не бачыла Джунгляў. Мяне кармілі за кратамі, з жалезнай патэльні, пакуль аднаго разу я не адчула, што я Багіра — Пантэра, а не цацка для людзей. Я зламала дурны замок адным ударам лапы і ўцякла! Я ведаю ўсе звычкі людзей, і ў Джунглях лічуся страшней за Шэр-Хана. Ці не так?

— Так, — сказаў Маўглі, — усе Джунглі баяцца Багіры, усе, апрача Маўглі.

— О, ты — Чалавечае Дзіцянё, — ласкава прамовіла Чорная Пантэра, — і як я вярнулася ў свае Джунглі, таксама і ты павінен, нарэшце, пайсці назад, да людзей, да людзей, якія даводзяцца табе братамі. Калі толькі цябе не заб'юць на Радзе...

— Але чаму... завошта хто-небудзь захоча мяне забіваць? — спытаўся Маўглі.

— Зірні на мяне, — сказала Багіра, і Маўглі пільна