Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
РУДЫЯ САБАКІ

Гатовы мы біцца за белыя ночы,
За нашы бадзёрыя, пільныя вочы;
За час палявання ў празрыстым тумане,
За гульні і скокі на светлай паляне;
За матку старую, шчанят маладых,
За логава ўтульнае ў пушчах лясных;
За досвіткі росныя, начныя пахі,
За нашу здабычу, і радасць, і жахі.
Да смерці за ўсё гэта будзем стаяць,
Пакуль яшчэ здольныя зубы кусаць.

Пасля таго, як вёска Маўглі зарасла Джунглямі, для яго пачалося вельмі прыемнае жыццё. Ён цешыўся, што паквітаўся, як мае быць, з ворагамі. Усе жыхары Джунгляў былі яго прыяцелямі, бо ўсе Джунглі яго баяліся.