Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ветэранаў, якія маглі адзін-на адзін справіцца з аленем, да маладых чорных трохгадавікоў, якія толькі думалі сабе, што могуць зрабіць тое самае. Адзінокі Воўк ужо з год кіраваў Зграяй. У маладосці ён два разы трапляў у воўчую пастку, а аднаго разу яго так пабілі, што кінулі, як мёртвага. Таму ён добра ведаў характар і звычкі людзей.

Ля скалы не чуваць было гутарак. Шчаняты куляліся і гулялі ў сярэдзіне кола, створанага іхнімі бацькамі. Час ад часу які-небудзь дарослы воўк павольна набліжаўся да шчаняці, уважліва аглядаў яго і ціха вяртаўся на сваё месца. Часам маці выштурхоўвала сваё дзіця на святло месяца, каб усе яго добра бачылі.

Акела-ж заклікаў з сваёй скалы:

— Вы ведаеце Закон — вам вядомы Закон. Добра глядзіце, о Ваўкі!.. І маткі трывожна паўтаралі:

— Глядзіце, добра глядзіце, о Ваўкі!...