Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
НАВАЛА ДЖУНГЛЯЎ

Ля вашых ваколіц звяр'ё будзе выць,
Пад вашай страхою упыр будзе жыць,
Пад прыпечкам будзе змяя вартаваць,
А вашу жывёлу — ваўкі гадаваць.
Дружна ўзнімецца Джунгляў народ
І знішчыць ушчэнт ўвесь паганы ваш род.
А на засеяных вашых палетках
Вырастуць Джунгляў прыгожыя кветкі.
Песня-пагроза Маўглі сялянам.

Калі вы чыталі першыя апавяданні з кнігі Джунгляў, дык ведаеце, што Маўглі прымацаваў скуру Шэр-Хана да Скалы Рады і абвясціў ваўкам Сіанійскай Зграі, што ў далейшым ён будзе паляваць