Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

"Гэта чараўніцтва, чары самага дрэннага гатунку! — думаў Бульдэа і нават страціў надзею на амулет, які вісеў у яго на шыі. Ён ляжаў нерухома і ўсё чакаў, што зараз і Маўглі перавернецца ў тыгра.

— Магараджа, вялікі цар! — прамовіў ён нарэшце хрыпатым шэптам.

— Ну? — адгукнуўся Маўглі, не паварочваючы галавы і ўсміхаючыся.

— Я стары чалавек, я думаў, што ты просты пастушок. Ці дазволіш ты мне ўстаць і пайсці, ці загадаеш свайму слузе разадраць мяне?

— Ідзі сабе спакойна. Але памятай, у другі раз не лезь не ў свае справы. Адпусці яго, Акела!

Бульдэа заклыпаў у вёску як мага хутчэй, увесь час азіраючыся, ці не абярнуўся Маўглі яшчэ ў нешта страшнае. У вёсцы ён расказаў вялікую гісто