Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

забіць яго, абы крыху дакрануўся нагой. Але глянь: ён пазірае проста на мяне — і ні трошкі не баіцца!

Святло месяца, што ззяла ў шчыліне пячоры, зацямнілася: вялізная квадратная галава і плечы Шэр-Хана загарадзіла ўваход. Табакі, хаваючыся за яго спіной, пішчэў:

— Уладар, Уладар! Ён увайшоў сюды!

— Шэр-Хан робіць нам гонар сваім наведваннем, — прамовіў Бацька Воўк, але ў вачах яго свяціўся гнеў. — Што трэба Шэр-Хану?

— Маю здабычу. Тут прайшло Чалавечае Дзіцянё, — сказаў Шэр-Хан. — Яго радня паўцякала. Аддайце яго мне!