Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

"ТЫГР-ТЫГР"

Ты паляваў ужо, Брат-звералоў?
— Братка! Няўдалы і доўгі быў лоў.
Дзе-жа здабычу сваю ты схаваў?
— Братка! Звер у лес ад мяне паскакаў.
Дзе-ж твая моц, іадвага, і рэў?
— Братка! Відаць, я ўжо састарэў.
Ці ты не здольны зусім паляваць?
— Братка! У мярлогу іду паміраць.

Пакінуўшы Воўчую Пячору пасля сваркі са Зграяй на Скале Рады, Маўглі пайшоў на вораныя палі да людзей. Але ён не хацеў тут спыняцца, бо месца было надта ўжо блізкае да Джунгляў, а ён ведаў, што ў Зграі ў яго застаўся прынамсі адзін непрымірымы вораг. Ён спяшаўся наперад, прытрымліваючыся няроўнай дарогі, што бегла па даліне, і без