Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И выклеваў сэрцэ, и цйоплу кроў пиў;
Вихор яе пер’я и косци развеяў;
Галуб варкаваў, галасиў без надзей.
Я бачыў дзяўчынку нешчасну адну,
Як бегла да рэчки, нырнула ў ваду; [
Нагнаў вецер хвали и след той загладзиў;
На беразе вольхи шумели а здрадзе.
Я бачыў ўсйо гэта й душою цярпеў,
Застыў смех на губах и песни ня пеў,
Заплакаў, залиўся маркотнай слязинкай
Адзин над бярозкай, галубкай, дзяўчынкай.

|}

19 15/VIII 06.



Липа

Высока, разлажыста
Разселася при хаце
Стара—старая липа,
Паважная, як свацця.
Сто лет ужо старусе,
А можэ навэт болей,
Ат вихраў, а ат бураў
Ня мела йна патоли.
Сто лет—кавалак часу,
Ня сто дней, ня сто тыдняў,
Яких зайшло праменаў,
Збадаци ўсйо абрыдне,
Нешчасцяў, кляцьбы, плачу,
Было што, Божэ милы,
Нябошчыкаў бяз лику
Сыходзила ў магилу.