Старонка:Крывавы плякат (1930).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I

КАПЫТЫ УЛАНАЎ

Паранены,
крывавы рот
адкусваў жылы-лейцы;
душу падкопваў
чорны крот
і ў змроку
помстай поўз.
У дваццатым быў сталецьці
дваццаты год —
крыві і сьлёз.

Жахлівы год!
яго поэты праклянуць:
сутанаў
чорны карагод
узьняў над краем
катаваньняў жудзь.