РЫЧЫНАЮ заняпаду крашаніннае справы на Віцебшчыне трэба лічыць экономічную нявыгаднасьць вырабу крашаніны пры зьяўленьні на рынку танных фабрычных крамнінаў. Справа крашаніны, як відаць, назаўсёды пахавана ў сялянскім быце. Места робіць усё большы й большы ўплыў на вёску. Асабліва гэта прымячаецца ў апошнія часы. Да гэтага ўплыву далучаецца яшчэ й пасіленая пасьля кастрычнікавай рэволюцыі зьмена новага быту старым. Усё старое замірае, часамі адно за тым, што яно старое. Сялянская гаспадарка бадай цалкам пераходзіць на мену свае продукцыі пры дапамозе грошай, на якія можна купляць больш танныя чым крашаніна, тканіны, што вырабляюцца ў месьце у пунктах гандлю й прамысловасьці. Рэчавы матар‘ял, што сям-там захаваўся (у відзе дошчак і набітае чым
Старонка:Крашаніна (1925).pdf/29
Выгляд