Гэта старонка не была вычытаная
бязьлікавае мноства паўтарэньняў аднэй і тэй жа фігуры. Расьлінныя мотывы і формы раскладаюцца на мноства паўтарэньняў і адменьнікаў геомэтрычнага орнамэнту, што мае сваім заданьнем аздабляць паверхню крашаніны пры мастацкім спалучэньні ўзору і фону малюнка.
Апроч хараства самога малюнка, мастацкае значэньне крашаніны набываецца таксама ручным спосабам друкаваньня. Ручны спосаб друкаваньня дае шмат адценьняў аднаго й таго ж малюнку; пры гэткім спосабе заўсёды адчуваецца творчы ўплыў чалавека ў вырабе рэчы, няма мярцьвячага характару вытворчасьці машыны, што працуе пунктуальна і роўнамерна.