Гэта старонка не была вычытаная
ЭХНІКА крашаніны ува ўсіх б. паветах Віцебшчыны была аднолькавая з ужываньнем 2-х спосабаў друкаваньня малюнкаў: 1) пры дапамозе „набіўкі глінаю“ (адменнасьць так званага францускага спосабу „васкавога“ або „фарфоравага друкаваньня“) і 2) масьлянымі фарбамі. Першы спосаб друкаваньня „глінаю“ па словах старэйшых крашаніньнікаў Віцебшчыны, складаўся з наступнага. Палатно, замочанае ў вары, высушвалася і друкавалася, пры дапамозе драўляных формаў, асобным саставам, што звалі „вапнай“, „набіўкай“. Гэты склад для друкаваньня малюнкаў складаўся: з
1) 10 хунтаў белае гліны,
2) 4-х хунтаў сіняга купарвасу,
3) 2-х хунтаў вішнёвага клею або гуміарабіку і
4) ¼ хунта цукру-сатура.