Перайсці да зместу

Старонка:Крашаніна (1925).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

i 2) фабрычныя крамніны ўсіх відаў. Адпаведна гэтаму майстры крашаніны дзяліліся на дзьве катэгорыі: 1) набіваючыя па саматканаму палатну, напр., Селядцоў і 2) набіваючыя па фабрычным крамнінам, напр., Лосей. Лік працаваўшых у крашанінных майстэрнях быў невялікі: найчасьцей толькі сам майстар, і толькі ў вялікіх майстэрнях працавалі ў падмогу майстру 2—3 падручных, якія часьцей усяго былі бліжэйшымі сваякамі майстра: сыны, браты, дочкі і інш.

Крашанінная справа ў б. Вяліскім павеце пахіснулася з пачатку сусьветнае вайны ў 1914 годзе і канчаткава спынілася ў часе працягу гэтай вайны з-за адсутнасьці патрэбных фарбаў. Як выключныя зьявы апошніх гадоў трэба адзначыць, што у пачатку 1919 году з прычыны поўнае адсутнасьці фабрычных крамнін майстар Лосеў аднавіў працу і за набіўку палатна ў 5 аршын браў мерку бульбы. Некаторыя майстры м. Веліжу ў 1919 годзе з прычыны адсутнасьці дроў, палілі драўляныя формы.