Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як гаварылі раней. Я думаю, што пасля такіх любезнасцей вам неабходна як след выпіць. Ну, што-ж ты стаіш? Хутчэй, Фларында. Вы, здаецца, сказалі, што лічыце за лепшае віскі?

— Калі я гэтага не сказаў, то ва ўсякім выпадку падумаў. А гэта амаль тое самае. Так, міс, я аддаю перавагу нашаму амерыканскаму напітку перад іншакраіннымі вінамі. Техас у гэтых адносінах не перавыхаваў мяне.

— Містэр Стумп, вы разбаўляеце віскі вадою? — запытала Фларында, паказваючы вінную шклянку, напалову напоўненую віскі.

— Не, душачка! Ну яе, гэтую ваду! Яна мне абрыдла за сёнешні дзень. З самай раніцы ў мяне не было ні кроплі віна ў роце.

— Дарагі містэр Стумп, але-ж віскі немагчыма так піць, яно абпаліць вам усё горла. Вазьміце крыху мёду або цукру.

— Навошта-ж псаваць дабро? Віскі — цудоўны напітак і без гэтых прыкрас, асабліва пасля таго, як вы на яго зірнулі. Вы зараз убачыце, ці магу я піць віскі неразбаўленым. Давайце паспрабуем!

Стары паляўнічы паднёс шклянку да губ і, зрабіўшы тры-чатыры глыткі, аддаў яе Фларындзе. Гучнае чмоканне амаль заглушыла мімавольны выкрык здзіўлення, які вырваўся ў маладой крэолкі і яе служанкі.

— Спаліць мне горла, вы сказалі? Ані. Яно толькі прамыла мне глотку, і цяпер я гатоў размаўляць з вашым татулем адносна крапчатага мустанга.

— Ах, так! А я зусім і забылася. Не, я не тое хацела сказаць. Я проста думала, што вы не паспелі яшчэ нічога аб ім даведацца. Хіба ёсць ужо якія-небудзь навіны аб гэтым прыгажуне?

— Прыгажуне — гэта правільна сказана.

— Ці не чулі вы чаго-небудзь новага аб гэтым мустангу з таго часу, як вы апошні раз былі ў нас?

— Не толькі чуў, але бачыў яго і нават рукамі чапаў.

— Няўжо?

— Мустанг злоўлены.

— На самай справе? Якая цудоўная навіна! Як я буду рада ўбачыць гэтага прыгажуна, і як добра будзе пакатацца на ім! З таго часу, як я ў Техасе, у мяне не было ніводнага добрага каня. Бацька абяцаў купіць мне гэтага мустанга, колькі-б за яго не папрасілі. Але хто гэты шчаслівец, якому ўдалося яго злавіць?

— Ну, вядома, мустангер.

— Мустангер?

— Так, і такі, якому няма роўнага ва ўсёй прэрыі. Ніхто не можа сапернічаць з ім ні ў коннай яздзе, ні ў тым, як накідваць ласо на шыю мустангу. Вы, магчыма, хочаце сказаць мне