Перайсці да зместу

Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе сказала ты калісьці:
„Пачакай!..“
Памятаю — ці ўва сьне?
(Думкі не застылі) —
Цярусіўся з вішань сьнег
І гарэлі жылы…
„У сярэбранай цішы
Гэтак лёгкі здані…
Ты мяне закалышы
Чарамі каханьня“.
...........
Я ня помню і ня знаю —
Ці было, ці не…
Толькі вецьце таго гаю
Шэпча аба мне!..

|}