Перайсці да зместу

Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Я хачу ня шмат чаго —
Суму каб разьвеяцца,
Ды таго, гарачага,
Што ў вачох сінее так.

Я хачу, каб першае
Сэрца білась песьняю,
Каб працоўных вершамі
Захапіла, ўзьвесьніла…

Я хачу — і будзе, мо‘ —
Каб паменей холаду,
Каб жыцьцё у грудзі нам
Улівала моладасьць.

Я хачу каб век малы
Скончыць перамогаю,
Без пакуты, зьдзекваньня
Йсьці сваёй дарогаю.