Перайсці да зместу

Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзед-мароз жалезнай лапай
Сьціснуў рэйкі, правады…
— Хутка, Янка, у школу трапім, —
Бачыш — горад ужо, дым…

— Па кабыле, татка, жар ты!
(Татка надта дружны з ім)
Сёньня Янку хіба жарты?
Дзевяць вёснаў, дзевяць зім…

Сёньня Янка ў белым доме
З кніжкай сядзе ў першы раз,
З ім настаўнік загамоніць,
Запытаньню дасьць адказ.

А праз годзік матцы Янка
Так напіша (ясна — сам)
— Вёска Ніжняя-Туманка…
Прывітаньне тату… Вам…

На аблозе — шпілі соснаў,
Моцна сьпіць дзядуля-бор.
Гэта значыць — будзе ростань
Перад вобліскамі зор!..

|}