Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзівай, бо прыдуманнае — неўдалае у мові дужа прыкра; ёсць у расейсхіх пісьменнікаў творы са „стылізаціей“, ат каторай твор здаецца бытцым то перэкладжэным с другой мовы. Пісьменнікі нашы павінны ведаць той багаты славесны скарб, што сабралі дагэтуль на нашай ніве шаноўные за гэткую працу дабрадзеі: Носовіч, Шэйн, Романоў, Карскі і др. Пісьменнікі беларускіе! пільней прыслухівайцеся к мові людзей нашых на рынку, на кірмашы і усюдых-усюдых, і тые, што жывіцё на захадзі Беларусі, даведайцеся, як гавораць на яе усходзі, а усходніе пабывайця на захадзі. Як кругаварот крыві у целі чэлавецкім даець здароўе арганізму, так гэты перэліў нашых сіл на Беларусі аджывіць арганізм Беларусі і зробіць яго дужэйшым.

А вы, жрэцы у Храмі Нашаго Адраджэньня, каторые ўжо ёсць і каторых ешчэ народзіць Бог, вы, лепшые пчолкі з рою млада-беларусаў, мастакі і штукаркі тэатру беларускаго, вы асобенна вучыцеся мові і дбайця аб яе сіле і прыгажосці.

Вы, настаўнікі красамоўства і прыгожай гаворкі, тое што вы скажэця добра са сцэны з вялікаю сілаю укладзецца у душу беларускую. Гэта маіць ой — якую вагу цяпер, у нашы ўжо, дзякуй Богу, даволі развіднеўшые досвіткі. Сумна, калі ўсенародна калечыцца наша мова; сэрцэ весяліцца, калі чуім мову і слаўную, правільную. У „Н. Н“ раней пісалося, як дрэнна некалі у Пецярбурзі гаварылі на сцэні па беларуску, але вот у астатніе часы, на аматорскай сцэні у В. можна было