Старонка:Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі (1911).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У даўнай мінуўшчыне мы бачым гэтаго краю, акрытаго скурай, у портках з скуры да кален і у хадаках. Адзежа славян складалася з портак і з сэрдака (накідкі) каторы служыў як кашуля і плашч. Пасьля, калі пачалі ужываць лён, то сталі шыць ільняные кашулі, сарочкі, «гала», а як кашулі выймалі на верх, то празвалі іх жупанамі, гарафанамі. Адзежа жаноцкая глубокай мінуўшчыны мала нам вядома; дайшлі да нас толькі весткі, што кабеты насілі кашулі з рукавамі у складкі, на іх кабаты да кален; дзеўчаты хадзілі з доўгімі косамі, замужніе завівалі косы каля галавы і пакрывалі наміткай, або каптуром.

Характэрыстыкай славянскаго штукарства (іскуства) ёсць прэдстаўленьне багацтва у спосаб скромны і цьвярозы, каб прыдаць характэр сілы і красы. — На славянскае штукарство мелі ўплыў штукарство ўсходняе бізантыйскае і пэрскае і грэцко-рымскае, такі быў пачатак, але мейсцовые народы павэдлуг сваіх варункоў і спадобы перэраблялі ўсё.

Пасьля гэтаго кароткаго ўступленьня перайду да апісаньня дзявочай адзежы, якую можэм цяпер напаткаць на нашай Беларусі.

Адзежа дзяўчыны складаецца с кашулі, спадніцы, гарсеціка, закладкі, каралёў, панчохоў, боцікоў або лапцёў і хустачкі на галаву.

Кашуля — вольная, белая — палатняная, за каленькі, з выкладаным каўняром і з разрэзам спе-