Старонка:Колькі слоў аб дзявочай апратцы на Беларусі (1911).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Колькі слоу аб дзявочай апратцы на Беларусі.

Німа на зямлі народу, каторы бы ня меў пачуцьця хараства і не даказаў гэтаго у які-небудзь спосаб. Гэта выяўляецца у ўселякіх прыладах, у адзежы, у танцы, песьні, ў крою апратак; у гэтым відаць характэр, асобеннасць даннаго народу. Мы бачым, што экономічнае развіцьце гандлю і промыслу — с кожным днём выціскае ручную работу, заменяючы яе машыннай; што вёска пачынае ставацца падобнай да гораду; што адзежа самадзяловая ў вёсках каля гарадоў заменяецца крамнай тандэтай, і толькі ў глыбі нашай Беларусі заховываець народны характэр і на харошай адзежы, і на прыладзе і ўсюды ў штодзенным жыцьці людзей. — На вытварэньне таго, ці іншаго узору, або цэлай апраткі складалося шмат варункоў; акуратна разбіраючы ўсё гэта, мы бы шмат даведаліся аб характэры і жыцьці народу.