Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На зары іскрыцца сьнег сыпучы
І мароз пушысьцей па зары…
Калі пройдзены абрывістыя кручы
Перайдзём драмучыя бары.

На зары паблёкшыя начніцы
Скрыжавалі войстрыя мячы,
Але наша раньне серабрыцца,
Нашым зоркам граюць скрыпачы.

На зары і радасьць пунсавее
І мінорней скрыпак пераліў…
Запрагае ў казачныя шлеі
Маладое сонечныя дні.

|}