Старонка:Кляновыя завеі (1927).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Раніца…
Сонца з заўзгоркаў ня вышла
Ў росах свой твар паласкаць.
Шэпчуць калосьсямі ўзвышшы
Пахне расой сенажаць.

Гай апушыўся туманам,
Гай заглядзеўся у высь. —
Кудрамі лісьцяў з кургану
Ў прозалаць возера зьвіс.