Перайсці да зместу

Старонка:Качаргой па абразох (1930).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАЎКІ Ў АВЕЧАЙ СКУРЫ

Ня раз ужо гэта
Пісала газэта,
А горад і вёска
Напэўна чыталі —
Папы і знахаркі
Бяз грошай і чаркі
Ня ступяць ні кроку,
Ня пройдуць ні цалі…

За ўсякую ласку,
Вадзіцу і казку,
Малітвы і шэпты
Падзякаваць трэба:
Сатнягай яечак,
Капой перапечак,
Вядзёркам адгону,
Буханкаю хлеба…

Заплаціш — і толькі;
Карысьці ніколькі!
Як здохламу пуга —
Ад чорта і бога!