Старонка:Кацярына (1911).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V.

Йшоў кабзар[1] у Кіеў шляхам,
Сеў спачыць з дарогі;
З ім апчэплены вузламі
Правадыр убогі.
Дзіцянё ешчэ малое
Дремле на сьпякоці.
А стары кабзар, пакуль што
„Лазара“ заводзе.
Хто йдзе, едзе, не мінае
Хто — кухан, хто — грошы;
Хто старому, а дзеўчаты
Найбольш механошы.
Паўгледаюцца галубкі,
Уздыхнуць ня сьмела:
«Ўмела», кажуць; «красу даці,
Долі даць ня ўмела».

Шумна коціцца шасьцёркай
У Кіеў карэта,
А ў карэці пан і паня,
Багата адзеты;
Апынуліся проць старцоў,
Клубам пыл злетае, —
Ускочыў Янка, бо з ваконцам
Хтось рукой махае,

  1. Кабзар — убогі мувыкэ, што іграе на кобзе—дудзе. Падобны да нашых старцоў—дудароў. (Пр. перэкл.).