Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рускай мове „Гутарак аб небе і зямлі“, што ў той час было асабліва цяжка, бо ўсе тэрміны трэба было знайсьці самому і ён здолеў іх знайсьці на роднай мове. На жаль, гэта каштоўная кніжка яшчэ ўсё не перавыдана нашымі выдавецкімі ўстановамі.

І жыцьцё і творчасьць Каганца выклікалі і выклікаюць захапленьне і павагу да сябе. Нават царскі ўрад выявіў гэту павагу ў вечнай апецы над ім у турме, якую прымусова даваў двойчы на пражыцьцё, а таксама і Е. Карскі ў сваёй адмоўнай ацэнцы працы Каганца. Але апошні, пішучы, што „вообще он большой сепаратіст і ненавістнік всего русского", перабраў меру. Каганец у адным з сваіх вершаў пісаў:

„Што сваё сынок,
Ня чурайся жа
I чужому-ж ты
Навучайся жа! (1907)

а гэта ўжо сьведчыць, што ня ўсё чужое, у тым ліку і расійскае ненавідзеў Каганец. Але ўсё-ж мы павінны ахвотна адзначаць незадаваленьне царату і Карскага Каганцом, бо каб яны маглі яго пахваліць—мы-б гэтым самым яго такога, як маем, ня мелі-б. Супроцьлегла, чым царат і Карскі, адзываюцца беларускія культурныя дзеячы аб Каганцу. „Ад барадатай прысадзістай фігуры аўтара (К. Каганца. М. К.), насіўшага кажух, боты і падпіразанага поясам, веяла такой моцнай несакрушымай верай, што „Беларусь трэба падымаць“,—пісаў А. Уласаў. „Пачаў ён (К. Каганец М, К.) пісаць з 90 гадоў, у часе пашырэньня твораў Багушэвіча, але стаіць у гэтым часе зусім самабытна, орыгінальна, па-за ўсякімі ўплывамі і перайманьнямі“,—адзначыў М. Гарэцкі, а невядомы аўтар констатаваў што „ён (К. Каганец. М. К.) лічыцца духоўным бацькам усіх працаўнікоў беларускага руху“. Аб літаратурных творах Казіміра Карлавіча вельмі добра адзываўся С. Ясяновіч, М. Багдановіч і іншыя беларускія літаратары і культурнікі наогул. Трапна адзначыў вартасьці драматычных твораў Казіміра Карлавіча Язэп Дыла: „Усе яны (драматычныя творы М. К.) былі апублікаваны Я. Лёсікам і сьведчаць аб вялікіх магчымасьцях, якімі валадаў пісьменьнік: ён добры назіральнік быту, чулы сэрцам чалавек і добры псыхолёг (як прыгожа раскрыта ім першае каханьне вясковага хлапца і дзяўчыны!), якая сакавітая, а і простая разам мова ў яго гэрояў“... Таксама яскрава вызначаны і мастацкія здольнасьці Казіміра Карлавіча В. Ластоўскім: „другога такога знаўца псыхікі і быту беларусаў, як. Каганец, беларусы дагэтуль ня маюць паміж сваёй інтэлігэнцыі