Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

часнай азбуцы, якой карыстаемся, няма знакаў для перадачы Каганцовага проэкту і прыходзіцца перадаваць іх сучаснымі знакамі ці словамі ў дужках): „Усе людзі стараюцца наладзіць пісьменнасьць так, штобы яна была як можна прасьцейшая, а затым і лягчэйшая для навучаньня. Адно адны разумеюць, што калі ў абэцадле меней знакаў, то яно лягчэйшае, а памойму разуменьню трохі ня так: бо калі мала знакаў зычных, то на адзін зык прыходзіцца ставіць колькі знакаў, як прымерам: у англікаў, хранцузаў, да навошта далёка шукаці, калі і ў нашых суседзяў палякаў, калі трэба паставіць х, ч, ш, то мусім пісаць ch, cz, sz, што дужа затрудняе навуку граматы. Калі-ж бо прыняці на ўсякі зык асаблівы знак, то хоч будзе трудней трохі наўчьіцца гэтых знакаў, але пісаць ужо будзе шмат лягчэй. I славянскае абэцадла і е найлепшае з усіх эўрапэйскіх, бо яно падходзіць да ўсіх славянскіх гутарак, адно пачамусь яго закінулі, а пільнуючыся якойсьта моды стараюцца пісаці лацінскімі знакамі, каторыя ні да воднай з цяперашніх моваў не падходзяць, а тым болей да беларускае мовы, каторая багата зыкамі. Отож я паспытаю ўлажыць беларусам на пробу абэцадла, каторае бы найболей падходзіла да іх мовы. Возьмем перш аднагалосныя: а—як і ўсякае а і к яму-ж мяккую я; е і мяккае э, хоч у беларусаў яно траяка гаворыцца—цьвёрда, мякка і сярэдне, такжэ як і ы, но дзеля ўпрошчаньня возьмем толькі два—ы і І, а беларус сам няхай вымаўляе іх, як яму лягчэй; далей о, ё, але трэба ведаць, што о без усіленьня голасу (ударэньня) у беларускай мове рэдка гаворыцца ясна, а адны гавораць як-бы а, іншыя—як ы, а толькі пінчукі гавораць о. У цяперашніх кнігах пішуць а, а я пасулю ў такім разе пісаць (цьвёрды знак М. К.) і адпаведну ёй мякку (яць М. К.), а також о з прыдыханьнем (славянскае он М. К.), каторае можна гаварыць калі з яго пачынаецца слова, як го, або во, а ў сярэдзіне слова—то як оу, у з прыдыханьнем (асобны знак М. К.), прымерам уліца вуліца, або гуліца, і мяккае ю. Цяпер возьмем сагалосныя: б, в, г, д, але д, калі стаіць перад мяккім зыкам беларусы найболей гавораць войстра, з прысьвістам і цяперашнія пісьменьнікі пішуць дз, а памойму лепей прыняць асаблівы знак д (рукапіснае хвастом уніз М. К.), далей ж, з, к, л, м, н, п, р, с, т, у, ў, й, х, ч, ц, ш, т мяккае також гаворыцца з прысьвістам і пішуць ць, а мы возьмем (асобны значок М. /С.)“ Далей Казімірам Карлавічам дадзены проэкт уласна беларускіх знакаў і прыклады словаў з іх.

Гэтыя цікавыя думкі зноў-жа засталіся толькі думкамі, бо ў царскія часы ня было адпаведных матар'яльных і юрыдычных