Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ца рухлівасьцю, рупкасьцю і адзыўчытасьцю, але і хутка забываючымся на ўражаньні. Флегматык—становіць праціўлежнасьць сангвініку, больш спакойны, разважны, зраўнаважаны. Халерык — чалавек энэргіі і запалу. Мэлянхолік — зачынены ў сабе, усім прыступны, але пасыўны. У чыстым выглядзе, ведама, гэтыя тыпы сустракаюцца рэдка. Пераважна характары і тэмпэрамэнты мяшаныя, хоць усё-ж у кожным індывідууме пераважаюць пэўныя адзнакі таго ці іншага тэмпэрамэнту або характару. Наш характар залежыць яшчэ шмат ад уроджаных (дэдычных) асаблівасьцяў і акружаючага нас асяродзішча. Ангелец Джон Лёкк нават высунуў пагляд, што душа на­ша ад дзяцінства гэта tabula rasa (чыстая дошка) на якой запісываюцца ўжо пасьля ўсе прадстаўленьні і ўражаньні акружаючага нас сьвету.

Сьвядомасьць. Псыхічнае й фізычнае жыцьцё адзінкі творыць суцэльнасьць, якая выяўляецца паняцьцем „я“. Яле трэба адрожніваць „я“ фі­зычнае ад „я“ духовага. Спачатку дзіця мае прадстаўленьне аб фізычным (цялесным) „я“, і толькі з бегам часу, калі становіцца дарослым, далучаецца прадстаўленьне і аб духовым „я“. Пад выражэньнем „я“ разумеецца нешта акрэсьленае, пэўнае; выяўляецца індывідуальнасьць. Я ўсё тое, што індывідуум сам аб сабе ведае, тыя прадстаўленьні, якія ён набывае і памятуе, і якія разам з гэтым ёсьць адзнакай яго ўнутранага жыцьця,—даюць нам паняцьце „суб‘екта“. Проціўлежнасьцю „суб‘екта“ зьяўляецца „об‘ект“.

3 разуменьнем „я“ зьвязана яшчэ паняцьце сьведамасьці й сябесьведамасьці. Усё тое, што мы перажываем, як нешта псыхічнае, ёсьць прадметам нашае сьведамасьці. Яле сьведамасьць у чалавека часта бывае зацемнена часова, або пэрыядычна (летаргія, абамленьне, сон) і ў канцы перарываецца зусім, калі наступае сьмерць.