ват бываюць бяз удзелу волі, — называем гэткае зьявішча звыкам. Калі, напр., часта барабаніць пальцамі па стале, то праз пэўны час мы будзем выконваць рухі пальцаў аўтаматычна. Калі гаворым аб сіле волі, дык разумеем згоднасьць дзеяньня з перакананьнямі чалавека. Слова „пэўнасьць сябе“ або „сіла волі“ часта заменьваецца тэрмінам „характар“, які знаходзіцца ў сувязі з воляй.
Характар і тэмпэрамэнт — гэта ёсьць сума ўсіх псыхічных уласьцівасьцяў, каторымі адрожніваецца адзін чалавек ад другога.
Ангельскі вучоны Бэн дзеліць характеры на тры тыпы: 1) інтэлектуальны, гдзе пераважае праца розуму 2) эмацыянальны, з пераважаньнем пачуцьцяў і 3) актыўны — гдзе пераважае воля.
Ведама, цяжка падвесьці характар кожнага чалавека пад адзін з гэтых тыпаў. Калі чалавек сільнае волі ў сваіх учынках трымаецца сталых прынцыпаў, кажам, што такі чалавек мае сільны характэр. Калі чалавек часта адступаець ад гэтых прынцыпаў, дык у такім выпадку кажам аб слабым характары. Калі ў учынках і захаваньні чалавека няма ніякіх прынцыпаў, тады кажам аб безхарактэрнасьці. Характар шмат залежыць ад тэмпэрамэнту. Словам тэмпэрамэнт азначаюць фізычныя варункі ў арганізьме чалавека, дзякуючы каторым з большай або меншай хуткасьцю і глыбінёй успрыймаюцца перажываныя намі ўражаньні.
Ужо Гіпакрат (грэцкі вучоны з IV в. да Н. Хр.) разьлічаў розьніцу тэмпэрамэнтаў і тлумачыў, што у арганізьме чалавека ёсьць чатыры віды сокаў, якія ўплываюць на тэмпэрамэнт. Адсюль і паходзяць назовы тэмпэрамэнтаў: 1) сангвінічны, 2) халерычны, 3) мэлянхалічны, і 4) флегматычны. Сангвінік адзначаец-