Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

доўгае эвалюцыі. Псыхолёгі й іншыя вучоныя выходзяць з таго пункту гледжаньня, што чалавек на першапачаткавай ступені разьвіцьця насьледавяў крыкам птушак, жывёлаў, тукам прыроды, удасканальваў гукі, а потым, у залежнасьці ад патрэбаў і перажываньняў, выяўляў іх. Слова паволі сталася зьмястоўным знакам адпаведных станаў нашае сьведамасьці. У гэтых знаках, з адпаведна акрэсьленым значэньнем пэўнага індывідуума, бачым ягонае адношаньне да акружаючага сьвету. Мысьленьне разам з тым — форма пазнаваньня дзеяльнасьці чалавека, якая праяўляецца ў складаньні паняцьцяў, суджэньняў і, вывадаў. Мысьліць, інакш кажучы, — прыраўноўваць або разважаць.

3 прадстаўленьняў прыдбаных намі, мы, на падставе аналізу або сынтэзу, выказваем пэўнае суадношаньне, творым пэўны посудак або суджэньне. Пры разважаньні мы што небудзь або цьвердзім або адкідаем у адносінах чагосьці да нечага. Заўсёды ў даным прыпадку ідзе гутарка аб дзейніку (суб‘екце) і сказьніку (прэдыкаце). Але не абавязкава ў разважаньні мусіць быць момант злучэньня або разлучэньня прадстаўлень­няў выабстрагаваных паняцьцяў, (напр. беларуская справа вымагае ахвярнасьці), але можа быць су­адношаньне конкрэтных рэчаў і фактаў (напр. жалеза — праваднік цяплыні). Пры посудках (суджэньнях) карыстаемся трыма аснаунымі мэтадамі: індукцыяй, дэдукцыяй і аналёгіяй.

Індукцыйны мэтад г. ё. такое паступаваньне ў разважаньні, калі з паасобных, адзіночных спасьцярогаў прыходзім да агульнага суцэльнага выснаўку-заключэняня (ад лац. слова inductio —уводзіць). Большасьць прыродазнаўчых законаў збудавана на падстава гэтага мэтаду. Проціўлежнасьць індукцыйнаму мэтаду становіць г. зв. дэдукцыйны, калі ў разважаньні грунтуемся на вы-