вадах ад агульнага да паасобнага (deductio — адводзіць). Урэшце разважаньні па аналёгіі або падобнасьці складаюцца з таго, што ад падабенства двух рэчаў, ці зьявішчаў, у некаторых адзнаках робяць вывад аб падобнасьці гэтых рэчаў і зьявішчаў у іншых адзнаках. Напр. на гэтым палягае і біогенэтычны закон, што дзіця ў сваім разьвіцьці павінна прайсьці ўсе стадыі, якія прайшла ў сваім разьвіцьці людзкасьць.
Ужо няраз зазначалася, што суджэньні нашыя могуць быць памылковыя г. ё. не адпавядаць сапраўднасьці, хоць чалавек імкнецца ўсьцяж пазнаць праўду, бо патрабуе яе для жыцьця. Чым болей чалавек пазнае, тым болей ён узброяны ў жыцьцёвым змаганьні, тым бліжэй да праўды. Што-ж такое праўда? Гэтым пытаньнем займаецца тэорыя пазнаньня — адна з філёзофічных навук. Вось-жа праўда ёсьць згоднасьць нашае думкі (мысьленьня) з тым, што і як ёсьць. Пазнаньне праўды зьяўляецца заданьнем кожнай навукі. Аднак і пазнаньне нашае ёсьць адноснае (рэлятыўнае). Бо пазнаем мы толькі пры помачы нашых чуцьцяў, праз ворганы ня зусім дасканалыя, як мы пераканаліся пры разглядзе аддзелу аб наіўным рэалізьме. Рэшту, тое што чуцьцям чалавека ня прыступна, ён дадумываецца на аснове прыдбаных пазнаньняў. Ужо Джон Лёкк (1637—1704) выказаў думку, што нічога няма ў розуме чалавека, пакуль ня была ў яго чуцьцях. (Nihil est in intellectu, quod non fuerit in sensu). Гэтую самую думку выказываў і Давід Юм, ангельскі філёзаф (1711 — 1776). Праўда — паняцьце да пэўнай меры суб‘ектыўнае. На падставе здабытых прадстаўленьняў з акружаючага нас сьвету, мы творым агульныя паняцьці, якія ўзьнікаюць дзякуючы індукцыі або дэдукцыі, аналізу або сынтэзу, абстракцыі й ассыміляцыі. Агульнае паняцьце мы можам акрэсьліць,