ючы палажэньне прадметаў у прасторы, мы якбы адводзім іх ад нашага „я“ і разьмяркоўваем у гэтым прасторы. Паасобныя атрыбуты спасьцярогі прастору будуць: адлегласьць, паверхня, цягласьць прадметаў (даўжыня, шырыня, глыбіня й вышыня.) Іх мы адчуваем галоўным чынам пры дапамозе ўзроку й дотыку. Гэтак узьнікае разуменьне нейкай пустаты, у якой зьмешчана наша зямная куля; узьнікае прадстаўленьне нейкай безканечнай пустаты, але гэтую пустату ўцяміць ня можам, а дзеля гэтага адсоўваем яе ад нас як найдалей. (Кажам: Бог стварыў сьвет з нічога, але гэтае „нічога“ уявіць сабе ня можам).
Паводле вядомага філёзафа Эмануэля Канта час і прастор гэта толькі форма нашага спасьцеражэньня.
Гэтыя ўвагі аб часе й прасторы сумысьля аднесена да разьдзелу псыхолёгіі пазнаваньня, бо зьяўляюцца неабходным варункам нашага мысьленьня, а таксама тлумачэньня рэчаў і здарэньняў.