Аппэрцэпцыя. Такі псыхічны працэс, калі на падставе раней прыдбаных намі спасьцеражэньняў перапрацоўваем новыя прадстаўленьні, — называем аппэрцэпцыяй Адзін і той самы прадмет у паасобных людзёў выклікае часта рожнае ўражаньне, а гэта таму, што папярэдня набыты пагляд на прадмет гуляе домінуючую ролю. Напр. старадаўная сярэбраная ваза выкліча не аднолькавы пагляд абсэрватараў. Гандляр будзе глядзець з матэр’яльнага пункту гледжаньня, мастак з эстэтычнага, гісторык — гістарычнага й г. д. Ёсьць значыцца пэўная дыспозыцыя (псыхічная ўласьцівасьць) для азначэньня прадмету, прыдбаная сьведама або нясьведама. Аднак часта дзякуючы апэрцэпцыі можна ўпасьці ў ільлюзыю г. ё. бачыць у рэчах тое, чаго ў іх запраўды няма, або інакш, неправідлова іх успрыймаць.
Час і прастор. Час не складае нейкую вонкавую адзнаку або якасьць у прадметах, а таксама не адчуваецца ворганамі чуцьцяў, за тое ёсьць адзнакай душэўных зьявішчаў, нашай сьведамасьці. Прадстаўленьне аб часе ўзьнікае так як і іншыя прадстаўленьні, але апрача таго зьвязаны з працэсам успрыйманьня пэўных падзеяў. У нашай сьведамасьці разпазнаем час, як нейкую дыфэрэнцыю паміж зьместам слоў „яшчэ не“ і „ўжо“; нейкі момант няведамага пачатку й няведамага канца. Але разам з гэтым час у нашай сьведамасьці ёсьць паняцьцем суб’ектыуным і адносным. Мерылам часу суб’ектыунага ёсьць нашае ўласнае „я“, меркай рэлятыўнага (адноснага) — нейкі апарат або аўтомат на кшталт гадзінніка.
Аналягічна да часу й прастор — прадстаўленьне ня ўроджанае, а прыдбанае намі. У нашых чуцьцях пераважна няма „прасторнасьці“, але без паняцьця прастору мы не маглі-б адцемліваць і ўяўляць палажэньне ня толькі прадметаў раскінутых навокала нас, але й самых сябе. Проекту-