Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Альгерда два разы біліся з войскамі вядомага маскоўскага вялікага князя Дзьмітра Данскога. У першы раз ўзяў верх Альгерд, у другі раз Дзьмітра Данскі. Літва і Беларусь, занятыя ў гэты час змаганьнем з нямецкімі ордэнамі, прыпынілі пакуль што свой рух на ўсход. Зроблена была згода. У ад’знаку згоды Альгерд аддаў сваю дачку замуж за стрэчнага брата Дзьмітра — Уладзімера Андрэевіча.

Згода пры Вітаўце зноў прыпынілася. Паднялася спрэчка з Масквою за Ноўгарад і Смаленск. Толькі татары, узяўшыя верх над Літвою і Беларусьсю на берагох ракі Ворсклы, не далі магчымасьці Вітаўту пашырыць свой уплыў далёка на ўсход. Усё-ж такі і Ноўгарад і Смаленск павінны былі прызнаць сваю залежнасьць ад Вітаўта. У 1396 годзе Вітаўт і Васіль I Маскоўскі, зьехаўшыся на параду ў Смаленску, устанавілі мяжу Літоўска-Беларускага і Маскоўскага гаспадарства на рэчцы Угры. Для ўкрапленьня згоды дачка Вітаўта, Настасься была выдана замуж за Васіля I. У гэты час Літоўска-Беларуская дзяржава ўключае ў свой склад вялікі абшар усходня-славянскіх земляў. Налажыўшы ўсходнюю мяжу нашай дзяржавы на карту, напрыклад, Расейскай імпэрыі дарэвалюцыйнага часу, мы бачым, што ў склад падуладных Вітаўту земляў уваходзяць такія губэрні: Віленская, Горадзенская, Ковенская, Сувальская, Падольская, Валынская, Менская, Магілёўская, Віцебская, Смаленская, Кіеўская, Чарнігаўская, Кацярынаслаўская, Хереонская, Арлоўская, часткаю Калуская і Тульская. Літоўска-Беларуская дзяржава пашыралася далёка на ўсход, яе мяжа даходзіла да сучаснага нам гораду Мажайску, за 107 вёрст ад Масквы.

Масква гэтага часу яшчэ ня мае сілы. Вырасшцы з невялічкага удзельнага княства, яна шаг за шагам выбіваецца на першае месца сярод асобных удзельных княстваў. Хоць татары разьбіты на Кулікавым полі (1380 г.), але яшчэ іх улада цяжкім каменем ляжыць на маладым Маскоўскім гаспадарстве. Толькі пачынаючы з палавіны 15-га стагодзьдзя, ўмовы жыцьця Масквы хіляцца ў лепшы бок. Ідзе хуткае разлажэньне татарскага ханства. Замест аднэй Залатой арды мы бачым некалькі ордаў, каторыя змагаюцца паміж сабою і ўзаемна аслабляюць адна другую. 1480 год прыносіць Маскоўскаму гаспадарству вызваленьне ад татарскай няволі. Усе дробныя удзельныя княствы ўжо страцілі сваю незалежнасьць і ўвайшлі ў склад Маскоўскага гаспадарства. Вырасшая з невялічкага удзелу-вотчыны[1], Маскоўская дзяржава гэтую ідэю і арганізацыю „вотчыны“ захоўвае і ў далейшы час. Маскоўскі дзяржавец кіруе ў сваёй вялікай дзяржаве „так, як некалі яго продкі калісь кіравалі

  1. Пабеларуску — бацькаўшчыны, дзядзіны.

    Рэд.