Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(у Польшчы IV), аб каторых будзе слова далей. Толькі пад канец пэрыяду, калі пад польскім уплывам і пад уплывамі другіх прычын, умовы жыцьця зьмяніліся, агульныя дзяржаўцы Літвы, Беларусі і Польшчы пачалі інтарэсы Польшчы ставіць вышэй за інтарэсы Літвы і Беларусі. Такім гаспадаром быў, напрыклад, Жыгімонт III (у Польшчы II) Аўгуст, апошні з дому Ягайлавага.

Што жыцьцё дзяржавы Літоўска-Беларускай пасьля 1386 году ў асновах сваіх не зьмянілася фактычна, відаць яшчэ і з таго, што акты вуніі паміж дзьвюма дзяржавамі ўсё пішуцца і пішуцца. Паўтарэньне актаў гаворыць аб тым, што яны ня маюць сілы ў жыцьці. Калі-б акт 1386 году быў крэпкім рэальна, то ня прышлося-б пытаньне аб вуніі падымаць на зьездах больш, чым дзесяць разоў. Мы ведаем, што гэтае пытаньне падымалася ў наступныя гады: 1401, 1413, 1447, 1451, 1453, 1501, 1563, 1564, 1566 і 1567. Як мы бачым з пераліку гадоў, пытаньне аб вуніі асабліва, падкрэсьліваецца ў 60-я гады 16-га стагодзьдзя. Насьпелі якіясь прычыны, каторыя патрабуюць пэўнай, рэальнай вуніі. Галаўнейшай з гэтых прычын быў той польскі ўплыў, якому была адчынена брама ў Літву і Беларусь актам 1386 году. Апроч таго, на вунію з Польшчай гоніць Літву і Беларусь націск з усходу, з Масквы. Гэты націск робіцца асабліва сільным якраз у 60-я гады 16-га, стагодзьдзя. Ратуючыся ад тэрору Івана Грознага, наша бацькаўшчына падпісала ўрэшце апошнію сваю вунію з Польшчай у горадзе Любліне ў 1569 годзе. Гэтая вунія скончыла незалежнае, самасойнае істнаваньне Літоўска-Беларускага гаспадарства.



Адносіны Літоўска-Беларускай дзяржавы да гаспадарства Маскоўскага.

Літоўска-Беларуская дзяржава з самага пачатку свайго істнававьня ўзяла на сябе заданьне зьбіраньня заходняй часьці усходніх славянаў. У 13-м і ў першай палавіне 14-га стагодзьдзя ў гэтай справе яна ня мела супернікаў. З другой палавіны 14-га стагодзьдзя зьявіўся супернік. Гэта было народжанае ў пачатку 14-га стагодзьдзя Маскоўскае гаспадарства, каторае пачало рабіць зьбіраньне ўсходняй часьці славянаў. І тая і другая дзяржавы, пашыраючы свае тэрыторыі, урэшце спаткаліся ў канцы 14-га стагодзьдзя. З гэтага часу і пачнецца змаганьне паміж Літвой і Беларусьсю з аднаго боку і Масквою з другога боку.

Суперніцтва паміж дзяржавамі-зьбірацелямі пачалося праз жаданьне мець уплыў на Цьверскае княства. Войскі