Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

палітычнага жыцьця дзяржавы, якія дадуць як-бы тон і кірунак для далейшай гісторыі Літвы і Беларусі ў гэты пэрыяд.

Новая дзяржава концэнтруе ў адно літоўскую і заходня-беларускую зямлю. З часу Гедыміна сталіцаю гаспадарства быў зроблен горад Вільня, пры ўплыве Вілейкі ў Вільлю. Горад Полацак з воласьцю, ратуючыся ад немцаў, пры Вітэне (1307), паддаўся літоўскаму гаспадару. У пачатку там кіравалі намесьнікі гаспадара пры законадаўчай уладзе старажытнага веча, потым на Полацкім пасадзе, ці малодшыя браты, ці сыны гаспадара. З гэтага часу Полацак ніколі не адходзіў ад Літвы. За Полацкам прышоў чарод і да Віцебска, каторы яшчэ раней абасобіўся ад Полацку ў незалежнае княства. Апошні віцебскі князь, ня маючы наступнікаў па мужчынскай лініі, аддаў сваю дачку за сына Гедымінавага — Альгерда. Разумеецца, што Альгерд быў у залежнасьці ад Гедыміна. Хутка стаў залежным ад Гедыміна і наш Менск са сваею воласьцю. У летапісе пад 1326-м годам ёсьць зьвестка, што ў Ноўгарад прыходзілі пасланцы ад Літвы. Паміж імі ад’значан і Васіль, князь Менскі. Выходзіць, што ў 1326-м годзе Менскі князь ужо быў адным з падручных князёў Літоўска-Беларускага гаспадара. Магчыма думаць, што каля гэтага часу, ці можа раней, зрабіліся залежнымі ад Літвы княствы Лукамскае і Друцкае. Каля гэтага-ж часу маладое гаспадарства ўлучыла ў свой склад Турава-Пінскае Палесьсе і зямлю Берасьцейскую, каторая ў заходняй сваёй часьці мела назоў Падлясься.

Пазьней, у часы Альгерда і Кейстута, да Літоўска-Беларускага гаспадарства прылучыліся Чарнігаўшчына і Кіеўская воласьць з Валыньню і Падоліяй. Трэба ад’значыць, што Кіеўшчына яшчэ ў пачатку ХІV-га стагодзьдзя ня была падобна на тую Кіеўшчыну, каторая ў часы, напрыклад, Уладзімера Манамаха руйнавала нашу бацькаўшчыну Полаччыну. Кіеўшчына ў гэтыя часы была зьнішчана і зруйнована дашчэнту, як хатнім бязладзьдзем, так і набегамі паўднёвых сьцепнякоў, раней полаўцаў, а потым татараў. Кіеўскі вялікі князь зрабіўся адным з тых маленькіх, гаротных паўднёвых князькоў, каторыя ледзьве-ледзьве дзяржаліся, апіраючыся на нязначную жменьку украінскіх насельнікаў, якія асталіся ў сьцепу, ня гледзячы на небясьпечнасьць ад татараў. „Маці гарадоў рускіх“, паўднёвы залаты ключ ад вялікага воднага шляху з Варагаў у Грэкі, багаты, густа населены Кіеў быў цяпер невялікім мястэчкам бяз усякай гандлёвай вагі. Італьянскі манах Пляна-Кірпіні, каторы, праяжджаючы па паўднёва-ўсходніх старонах, бачыў ў гэты час паміж іншым і Кіеў, налічыў ў ім ня больш, як 200 хатаў. У 1300-м годзе Кіеў перастаў быць і рэлігійна-царкоўным цэнтрам, бо мітрапаліт „усея Русі“ Максім,