Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

князя Страйната. Ён доўга ня змог утрымаць уладу ў сваіх руках, і яго пасад займае хітры і дыплёматычны старэйшы сын Мэндаўга Вайшэлак.

Яшчэ калі быў жывы Мэндаўг, Вайшэлак кіраваў, як намесьнік бацькі ў Навагрудзкім князьстве і Чорнай Русі, каторая групавалася вокала Навагрудка. Ен быў падобен да свайго бацькі Мэндаўга па той мэце, якую ставіў перад сабою: ён, як і яго бацька, быў прыхільнік аднаўладзтва.

Летапісец так малюе Вайшэлка ў той час, як ён быў князем-намесьнікам Навагрудзкім: „Вайшэлак кожны дзень забіваў па тры, ці чатыры чалавекі. Як у які-колечы дзень яму ня было здарэньня забіць каго-небудзь, то ён рабіўся вельмі сумным і заемучаным, а калі ён каго забіваў, то быў надта рад“. Як прачытаеш гэтую летапісную зьвестку, то здаецца, што Вайшэлак быў якім-сь лютым, дзікім зьверам, каторы карміўся чалавечым мясам, чаго сапраўды быць не магло. Усё-ж такі гэта паданьве дае адзнаку таго, што тварылася ў тыя часы. Трэба думаць, што былі нейкія грунтоўныя прычыны, каторыя прымушалі Вайшэлка, як і Мэндаўга, праліваць кроў і рабіць забойствы. Ён быў надта разумны і хітры для таго, каб бяз прычыны і бяз мэты займацца людзкім забойствам. Справа ў тым, што Вайшэлак падтрымліваў бацькаўскую ідэю аднаўладзтва. Пэўна, што трэба было дапамагчы свайму айцу зламаць ворагаў аднаўладзтва, якіх, як мы ведаем, было ня мала. Калі мы зьвернем увагу на ўсё гэтае, то зразумеем, што Вайшэлак рабіў забойствы не дзеля свайга капрызу, а дзеля палітычнай мэты. Некалькі пазьней, калі была спрэчка паміж Галіцкім князем Данілай Раманавічам і Мэндаўгам, літоўскі князь, жадаючы згоды, паслаў дзеля гэтай справы ў Галіччыну Вайшэлка. Байшэлку ўдалося дабіцца згоды. Потым ён застаўся жыць у м. Холме ў Галіччыне, мабыць дзеля таго, каб падтрымаць згоду. Гэтая дыплёматычная місія яму ўдалася. Згода была ўзмоцнена выданьнем замуж сястры Вайшэлка за сына Данілы Шварна. Князяваньне над Чорнай Русьсю, а так сама жыцьцё ў Галіцкай Русі зрабілі з Вайшэлка прыхільніка беларускай нацыі, культуры і праваслаўнай веры. Раней паданьне не шкадавала чорнай фарбы, калі давала малюнак паганскага жыцьця Вайшэлка. Цяпер яно таксама не шкадуе ружовай хварбы, малюючы Вайшэлка у хрысьціянстве. Паданьне кажа, што, жывучы ў Галіччыне, Вайшэлак пазнаёміўся з адным ігумэнам Грыгорам, такім сьвятым чалавекам, якога, водлуг паданьня, „ня было раней і ня будзе пазьней“. Гэты сьвяты ігумэн меў такі ўплыў на літоўскага сярдзітага князя, што ён зрабіўся святым чэлавекам. Вайшэлка стала грысьці сумленьне за ўсе тыя збойствы, каторыя ён утварыў раней, як быў у паганскім стане. Ен прыняў хрысьціянства. Не здаволіўшыся