Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дюсбурскага, у каторай, паміж іншым, гаворыцца: „У літоўскага народу Прусаў было такое месца, звалася яно Ромаў. Гэтая назва мае свой пачатак ад назову вечнага гораду Рыму. Тут, у Ромаве, жыў нехта Крывэ, каторага яны паважаюць, як папу. Як пан наш — папа, кіруе агульнаю царквою верных, так Крывэ кіруе ня толькі памянёным народам (Прусамі), але і Летамі і другімі народамі зямлі Літоўскае. Улада яго мела такую сілу, што калі сам ён, ці хто другі, ім пасланы, праходзіў па зямлі ліцьвіноў, то ўсе князі, знатныя людзі і просты парод рабілі яму вялікую пашану“. Прафэсар Мяржынскі даводзіць, што гэтаму паданьню, запісанаму ў хроніцы, немагчыма даваць веры. Справа ў тым, што паданьне аб Крывэ маецца толькі ў ваднаго Пётра Дюсбурскага, а ўсе другія гістарычныя крыніцы, як старэйшыя, так і сучасныя яму нічога не гавораць аб уладзе Крывэ. Самае слова „Крывэ“ хутчэй можна разузець, як уласнае імя паважанага ў ліцьвіноў жрыца, чым агульны назоў асобы, меўшай такую вялікую ўладу. Што датычыць падвойнага назову „Крывэ-Крывэйта“, то яе і ў Пётры Дюсбурскага зусім няма, апроч таго яна і не магчыма ў літоўскай мове, каторая ня ведае такіх падвойнасьцяў. Параўнаваўшы з паданьнем хронікі П. Дюсбурскага ўсе другія весткі аб ліцьвінох таго часу, мы можам пэўна сказаць, што да пачатку ХІІІ-га стагодзьдзя ў Ліцьве ня было дзяржаўнай улады.



Аб’яднаньне Літвы.

У канцы ХІ і ў пачатку ХІІІ-га стагодзьдзя сярод літоўскіх пляменьняў пачынаецца якісьці концэнтрацыйны рух. Гэты рух вынік як адказ на той уціск, які мы бачым у гэты час з поўдня і ўсходу. Згодна вестак рускіх летапісаў на працягу ХІІ-га стагодзьдзя і раней на Літву ідуць даволі частыя паходы рускіх князёў. Так, напрыклад, вядома, што Уладзімер Кіеўскі (Сьвяты) рабіў паходы на Яцьвягаў і некалькі разоў перамагаў іх. Сын Уладзімера, добра вядомы Яраслаў Мудры, таксама, не адзін раз хадзіў паходамі на Літву і на мяжы Літвы і Русі Яраслаў залажыў горад Навагрудак для стратэгічных мэтаў. Асабліва многа паходаў на Літву рабілі Галіцка-Валынскія князі. Бліжэйшыя суседзі ліцьвіноў, князі Полаччыны, таксама, няраз урываліся ў зямлю літоўцаў. Так было ў тыя часы, калі Полаччына была сільная і не разрывалася на кавалкі ад хатніх, палітычных і соцыяльных спрэчак, напрыклад, пры Ўсяславе. Але калі Полаччына аслабела ад безперарыўнага змаганьня з Кіеўшчынай і ад таго бязладзьдзя, якое ў ёй