Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

поўдзень — да баўгараў па сярэдняй Волзе[1], ў паўднёвую Русь, Візынтыю, ў далёкую Арабію. Але Полаччына была ня толькі перадаўцай чужаземных прадуктаў, яна сама дабывала прадукты і пастаўляла на ўсясьветны рынак тавары свайго ўласнаго вырабу. Лясы, пушчы і балоты нашай бацькаўшчыны гадавалі ў сваіх нетрах ваўкоў, лісоў, дзікоў, кунаў, выдраў, бурых мядзьвядзёў і г. д. Гэтыя зьвяры давалі чалавеку скуры і кажух. У борцях па лясох працавалі пчолы і давалі жыхару, як і ў нашыя часы, шмат воску і мёду. Віўся хмель, залатою хваляю калыхалася жыта на палёх, каторыя ўжо пачалі зьяўляцца пасярод лясоў. У хатах сялян і мяшчан у кроснах жвава бегаў ткацкі чаўнок, на кругох рабіліся гліняныя гаршкі. Разныя пароды дрэва давалі магчымасьць развіцьця хатніх вырабаў драўняных рэчаў. Адным словам, край вырабляў свае ўласныя прадукты, з якіх карыстаў наш продак, выводзячы лішкі на тыя рынкі, якіх было так многа на вялікім водным шляху. Аддаючы суседзям свае ўласныя прадукты, наша бацькаўшчына ўзамену даставала прадукты з суседніх і нясуседніх краёў. Далёкія ўсходнія і паўднёвыя землі пасылалі сюды аксаміты, маністы, пацеркі, пярсьцёнкі, ліхтарні і г.д. Паўночная Скандынавія давала мячы, сякеры, пікі і др. мэталёвыя рэчы з зялеза, бронзы, сталі і серабра. Нямеччына прысылала сюды свае віны, сукны, бурштын і т.д. Гандаль вялікага воднага шляху багаціў нашу бацькаўшчыну. У Полацку, Смаленску і іншых гарадох было многа вельмі багатых людзей. Гандлёвыя людзі таго часу плацілі страшэнна шмат усялякіх налогаў, аброкаў і мытных збораў. Смаленскі князь, напрыклад, у пачатку ХІІ-га стагодзьдзя меў даходу ад гандлёвых налогаў амаль-што ня 600.000 рублёў ў год на нашыя грошы, і горад мог выдзержаць у сваім бюджэце такія расходы толькі па аплаце працы князя. Ня маючы сучасных банкаў, капіталісты таго часу хавалі сваю грашавую маемасьць у зямлі. І вось паклады візантыйскіх і арабскіх грошай знаходзіліся аж да нашага часу па ўсім абшары Полацкай, Смаленскай і Тураўскай зямель. Смаленскія і Полацкія гандляры не здавольваліся мясцовымі рынкамі, іх капітал патрабаваў для сябе прастору, эксплёатацыі. Гандляроў нашай бацькаўшчыны магчыма была спаткаць па ўсіх тэрыторыях Русі, у Візантыі, Арабіі і Нямеччыне.

Чужаземныя гандляры, з свайго боку, забясьпечвалі ўплыў на Полаччыну чужаземнага капіталу. Найбольш быў арганізаваны заходні нямецкі капітал. У канцы ХІІ-га стагодзьдзя немцы таксама, як і ў Ноўгарадзе, мелі свае „двары“ ў розных гарадох Полаччыны. Асабліва грунтоўна

  1. Мова йдзе аб баўгарах на Волзе, народзе турна-фінскага племя.

    Рэд.