Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па чужых краёх, пакуль і не загінуў недзе на чужыне, за тое, што быў у сваей бацькаўшчыне-Кіеўшчыне прадстаўніком іншага кірунку.

А спрэчкі паміж Полаччынай і Кіеўшчынай ідуць сваей чаргой. Яраслаў Мудры змагаецца з Барыславам Полацкім, Ізяславічам, дзядзька з пляменьнікам. Спрэчка пачынаецца за Ноўгарад, каторы быў паўночным ключом вялікага воднага шляху з Варагаў у Грэкі. Хто меў гэты ключ, той меў магчымасьць замкнуць і адчыніць шлях тагочаснага багацьця і культуры. Апроч таго, спрэчка йдзе за валоданьне двама гарадамі — Віцебскам і Усьвятам. Гэтыя гарады мелі таксама, вялікую каштоўнасьць. Той, хто валодаў імі, валодаў ключамі ад вышэйшага Падзьвіньня і меў надта важную частку вялікага шляху, гдзе былі волакі між Дзьвіной і Дняпром. Спрэчка паміж Кіевам і Полацкам скончылася тым, што Яраслаў адмовіўся ад пратэнзіі на Віцебск і Усьвят. Такім чынам, пытаньне аб Ноўгарадзе ня было выяўлена. З часу Брачыслава спрэчкі сталі няўпыннымі і безперарыўнымі. Кіеўскія Яраславічы ўвесь час змагаюцца з полацкімі Ізяславічамі. Апроч старой Рагвалодавай і Рагнедзінай крыўды, паміж гэтымі цэнтрамі лягло суперніцтва за ўплыў на Ноўгарад, за пяршынство ўвасходня-славянскім сьвеце. Разгар змаганьня выпадае на часы князяваньня ў Полацку Брачыславага сына Ўсяслава.



Усяслаў Полацкі. (1044–1101).

Пачэснае месца ў гісторыі Полаччыны здабыў Рагвалодаў прапраўнук Усяслаў. Шчыра працаваў гэты князь дзеля лепшай долі свайго роднага краю. Крывёю і потам сваім здабываў ён славу для свае бацькаўшчыны і бараніў яе ад ворагаў. Ня ведаў ён праз ўсё сваё доўгае жыцьцё, што такое адпачынак. І адкуль толькі ўзялося столькі палітычнага розуму, нявычарпанай знэргіі і жвавасьці у гэтага працаўніка. Сучасныя з ім людзі ніяк не маглі згадзіцца з тым, што гэта быў звычайны, просты чалавек. Ці можа просты чалавек мець такую энэргію, такую сілу і жвавасьць? І народ быў пераконаны ў тым, што Усяслаў — чараўнік, што ён можа рыскаць ваўком за соткі вёрстаў. Хадзіла сярод людзей легенда, што і радзіўся ён ад чарадзейства: што ад нараджэньня меў ён на галаве асобы радзімы знак, ад якога і залежала ўся яго дзіўная нечалавечая сіла. Каб ня кідаўся людзям у вочы гэты знак, князь-чарадзей заўсёды насіў на галаве павязку.

Як чараўніка, малюе Ўсяслава і Вешчы Баян і пясьняр „Слова аб палку Ігаравым“. Ен так сьпявае аб князі: „Ўсяслаў — князь людзям суды судзіў, князём гарады парадкаваў