Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Уступ да гісторыі Беларусі.

Звыклі мы лічыць нашу бацькаўшчыну невялікаю па абшару яе тэрыторыі і ліку насельнікаў яе. Пэўна, так яно і будзе, калі мы параўнуем Беларусь з такімі дзяржавамі, як Велікабрытанія з калёніямі, Кітай, Нямеччына, Францыя, Расея і г. д. Але будзе ня так, калі параўнуем Беларусь з такімі невялікімі гаспадарствамі, як напрыклад, Швэйцарыя, Данія, Бэльгія і Голяндыя.

Цікава яшчэ параўнаваць Беларусь з тымі маладзенькімі, вырасшымі на грунце сучаснай рэвалюцыі дзяржавамі — рэспублікамі, якія ў наш час змагаюцца за сваю незалежнасьць і за свае дзяржаўныя правы.

Украіна: 800,000 кв. км., — 45,000,000 жыхароў, з іх 72 прац. украінцаў. Беларусь: 300,000 кв. км., — 14,075,000 жыхароў, а з іх 77 проц. беларусаў. Літва: 125,000 кв. км., — 2,000,000 жыхароў. Эстонія: 47,000 кв. км., — 1,750,000 жыхароў. Латвія: 64,196 кв. км., — 2,552,000 жыхароў, з іх 72 проц. латышоў. Паўночны Каўказ: 150,000 кв, км., — 4,300,000 жыхароў. Азэрбэйджан: 100,000 кв. км., — 4,500,000 жыхароў, з іх 75 проц. турка-татар. Грузія: 90,000 кв. км., — 3,000,000 жыхароў, а з іх 75 проц. грузінаў. Армэнія: 320,000 кв. км., — 4,000,000 жыхароў, з іх 75 прац. армянаў.

Зрабіўшы гэтыя параўнаньні, мы бачым, што ня так ўжо малая наша Беларусь. Хопіць гэтае зямелькі для таго, каб магчыма было добра жыць тут ня толькі беларусам, але і другім тутэйшым народам. Толькі-б ніхто не руйнаваў гэтай зямелькі і не рабаваў.

Няма тут высачэнных гораў і глыбокіх прорваў. Куды ні глянь, ляжыць перад табою амаль-што аднастайная раўніна, сярэдняя частка якой пакрыта балотамі, сенажацямі, лясамі-пушчамі і вялікім лікам вазёр.

Рэдка калі ў часы свайго мінулага жыцьця бачыла Беларусь часы згоды. Заліта яна ня толькі потам, але і крывёю.

Колькі вялікіх боек народаў адбылося на яе абшарах! І курганы, якія раскіданы па ўсёй Беларусі, сьведчаць і гавораць маўчком аб тым, што калісь тут было. Цяжкае, гаротнае мінулае нашай старонкі як-бы палажыла на яе твар сваю пячатку, спавіла яе горам і пакутаю. Над краем як-бы