Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сільны, бо ён складаўся з невялікага ліку паноў і залежных ад іх людзей. Разумеецца, паўстанцам трэба было залучыць да свае справы беларускага мужыка. У такім кірунку і йдзе прапаганда, рассылаюцца агітатары і адозвы. Каб зрабіць большы ўплыў на селяніна, адозвы друкуюцца ў беларускай мове. Польская інтэлігэнцыя, стаяўшая на чале паўстаньня, добра разумела, што мужык толькі тады можа спачуваць справе, калі яна афарбуецца ў соцыяльную фарбу. Мужык ня цікавіўся адбудаваньнем Польшчы ці Расеі, яму патрэбна была толькі воля і эканамічная забясьпека. Толькі такую Польшчу ён мог паддзержваць, каторая не занепадала-б панскаю хваробаю і каторая здаволіла-б яго мужыцкія інтарэсы. У такім кірунку і напісаны адозвы да мужыкоў. Яны стаяць за „праўдзівую вольнасьць і веру бацькоў“, апісваюць уціск над мужыкамі маскоўскай адміністрацыіі. Усе войны, якія вяла Рэч Паспалітая з Масквою тлумачацца ў адозвах, як войны за тое, „што народу паляк хацеў даць свабоду“. Мужыкі, як стануць палякамі, будуць „роўныя з панамі“. Толькі палякі ёсьць „сапраўднымі прыяцелі беларускага мужыка, толькі яны дадуць яму вольнае і шчасьлівае жыцьцё ў Польшчы, незалежнай ад Расеі.“

Чыталі мужыкі гэтыя адозвы, ці не — невядома. Вядома толькі тое, што за паўстанцамі яны не пашлі, бо ў паўстанцах яны бачылі толькі прыганятых. Хоць яны былі цёмнай масай, але зразумелі, што паўстаньне было ня іхняй соцыяльна-мужыцкай справай, а справай толькі палітычнай. Наадварот, ад „маскальскага“ ўраду, аб якім хадзілі чуткі, што ён быццам у Расеі вызваляе мужыкоў, чакалі беларускія мужыкі палепшаньне свайго жыцьця. Паўстаньне, непаддзержаная мужыкамі, было хутка спынена. Самы назоў „Царство Польское“ быў выкасаваны і заменены назовам „Привислянскій край“. У Беларусі сталі праводзіць мужыцкую рэформу на асновах блізкіх да „Полаженія 19 февраля 1861 года“. Жаданьні, як рускіх, так і беларускіх мужыкоў, гэтаю рэформаю не былі здаволены. Беларусь, апроч таго, не дастала нават і земскай рэформы, каторая магла-б быць карыснаю для краю.

Пасьля спыненьня польскага паўстаньня, пачаўся сільны русыфікацыйны рух пад кіраўніцтвам вядомага Мураўёва. Першаю мэтаю ўраду было зруйнаваць польскасьць, але, руйнуючы польскасьць, урад больш руйнаваў беларускую культуру. Вядома, напрыклад, што друк польскіх кніжак забаронены ня быў, а друк кніжак у беларускай мове быў забаронены указам 1865 году. Прычына гэтага крыецца ў тым, што за Польшчу заступіліся замежныя дзяржавы, а Беларусь заступнікаў ня мела.

Пад цяжкім нацыянальна-соцыяльным уціскам жыла Беларусь і далей, ў часы глыбокай рэакцыі пры рускіх