Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у каталіцтва. Праца над пашырэньнем праваслаўя і рускага ўплыву на нейкі час спынілася. Ізноў для Беларусі была павернена чыннасьць Літоўскага Статуту, замест агульнарускіх законаў, якімі тады былі законы, уложаныя Аляксеем Міхайлавічам. Гэтая пастанова была карысна для Беларусі, бо лічылася з гісторыка-юрыдычнымі традыцыямі краю.

Такі самы кірунак справы мелі і ў часы Александра I. Імпэратар, спачуваючы, Польшчы дапамог перарабіць віленскую езуіцкую акадэмію ў унівэрсытэт, каторы стаў цэнтрам польскай прасьветы і адраджэньня. Беларуская інтэлігэнтная шляхта тут рабілася польскай інтэлігэнцыяй. Трэба усё-ж такі ад’значыць, што якраз у колах гэтай інтэлігэнцыі жыла цікавасьць да Беларусі. Віленскі унівэрсытэт даў шмат палякоў, якія зрабіліся піянэрамі беларускага культурнага руху (Чачот). Куратарам унівэрсытэту і Віленскага школьнага вокругу быў пастаўлены бліжэйшы прыяцель імпэратара, польскі патрыёт, князь Адам Чартарыйскі, каторы шчыра працаваў над адбудаваньнем Польшчы ў старых межах, з прылучэньнем да яе Літвы і Беларусі. Пасада прасьветнага куратара давала Чартарыйскаму магчымасьць пашыраць польскую культуру і польскі ўплыў.

У часы францускай кампаніі 1812 году Беларусь перажыла цяжкія часы. Раней тут стаялі рускія войскі. Пасьля іх адыходу пацягнуліся на Маскву сілы Напалеона. Праз нейкі час зноў, у жабрацкім палажэньні, пашла на захад француская армія, па сьлядох якой ішлі рускія войскі. Усе гэтыя арміі рабавалі і нішчылі край. Беларусь зусім згаладнела. Стаялі пустыя хаты ў вёсках, бо сяляне мёрлі з голаду, ці хаваліся па лясох і балотах. Доўга памятаў беларускі народ часы гэтага вялікага змаганьня вялікіх народаў і ідэяў.

Ня гледзячы на тое, што палякі дапамагалі Напалеону, Аляксандар І ня згубіў да іх свайго спачуцьця. Адзяржаўшы пад сваю ўладу „Польскае Царства“ ён даў яму асаблівы палітычны лад, вызначаны так званай „устаноўчай хартыяй“. На аснове гэтай хартыі, Польшча зноў рабілася як-бы гаспадарствам, нават з сваею ўласнаю армію, Сэнатам, Соймам і Радаю Міністраў, на чале каторай стаяў намесьнік Царства Польскага. Сойм пачаў працаваць у 1818 годзе і адразу выявілася опозыцыя рускаму ўраду, а ў краі пачаўся рэвалюцыйны рух проці Расеі.

У часе панаваньня Мікалая І адбылося першае польскае паўстаньне. Як паўстанцы, так і рускі ўрад, стараліся прыцягнуць беларускага мужыка кожны на свой бок. Рускі ўрад у асобе галоўнакамандуючага рускімі сіламі прырок навет скасаваньня прыгону. Але гэтая „абецанка“ так і асталася пустымі словамі. Зьнішчыўшы паўстаньне, рускі ўрад прыняўся за страшэнную русыфікацыю краю. Рабілася