Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на паўднёвы ўсход. Пад уплывам страху, татары доўга сюды ня прыходзілі, і паўднёва-заходнія землі такім спосабам мелі цяпер магчымасць экономічна і культурна разьвівацца, забясьпечаныя ад паўднёвага ворага.

Такім спосабам, з быўшых раскідных заходня-славянскіх зямель[1] у злучнасьці з Літвою злажылася гаспадарства. У гэтым гаспадарстве на кожным кроку мы бачым працу беларускага жыхарства. З гандлёвай Полаччыны прышоў сюды капітал і пачаў зноў зьбіраць для эксплёатацыі працу мазольных рук. Вясковая старажытная Літва будуе ў сябе гарады, і яны пачынаюць жыць жыцьцём старых гарадоў Полаччыны і Кіеўшчыны. Некаторыя з гарадоў акружаюцца мурамі, узмацняюцца замчышчамі. Войскі гаспадарства добра ўзброены і добра ведаюць ваяўнічае штукарства, каторае таксама прышло сюды з Полаччыны. Жыхары маюць добрую організацыю. Нам, напрыклад, вядома, што яны бароняць свае гарады па чарзе, праз колькі месяцаў кожная група. Яны ня толькі служаць у войсках гаспадара, але складаюць іх значную частку. Ім, як найбольш культурнаму элемэнту, даручаецца каманда над вайсковымі часткамі і абарона ад ворагаў меж гаспадарства. Яны кіруюць ад імя гаспадара як асобнымі гарадамі, так і цэльнымі тэрыторыямі. Ім дапаручаюцца такія справы, дзе асабліва патрэбна адукацыя і спрыт, напрыклад зносіны вялікага княства з суседнімі гаспадарствамі. Адным словам, мы бачым, што беларуская частка жыхарства, як найбольш культурны элемэнт, займае пачэснае месца ў політычных і грамадзянскіх справах гаспадарства. Ідзе даволі згоднае сужыцьцё паміж двума народамі. У Літоўска-Беларускім гаспадарстве кіруе гаспадар-літвін, а пануе асьвета і культура беларуса. Ёсьць нават такая думка, што гаспадары дзяржавы ня былі прыроднымі літвінамі, а потомкамі тых князёў Полацкай Русі, каторыя раней, у канцы папярэдняга пэрыоду, уцякалі ў Літву ад бязладзьдзя, якое настала ў Полаччыне. Ня ўходзячы ў разгляд гэтай думкі, мы ўсё ж такі павінны адзначыць, што самі гаспадары княства лічылі сябе літвінамі. Гэтае літвінскае самапачуцьцё ня было, аднак-жа, шовіністычным. Усе яны добра ведаюць беларускую мову, некаторыя з іх прымаюць усходнюю хрысьціянскую веру і бяруць шлюбы з рускімі княжнамі. Беларуская мова пануе ня толькі ў палацы

  1. Тут памылка друку. Трэба чытаць «заходніх зямель усходніх славян».