Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

слову «беларускі», бо беларусы ў тыя часы якраз былі культурным цэнтрам на захадзе, у Літоўска-Рускім гаспадарстве.

ЛІТВІНЫ

Што датычыць да літвінаў, то весткі аб іх у летапісе надта небагатыя. У першы раз імя іх сустракаецца тут толькі ў X-м сталецьці. Судзячы па летапісе, літвіны — невялікі народ, каторы ня мае нават пачуцьця сваёй этнографічнай еднасьці. Сялібы літвінаў былі раскіданы як-бы астраўкамі сярод пушч і непраходных балот. Тэрыторыя, каторую займалі літвіны, ляжала большасцю па рэчцы Нёмну і па яго прытоках, часткаю па Заходняй Дзьвіне і ўсходніх прытоках Віслы. На поўначы яна падыходзіла да берагоў Бальтыцкага мора, а на поўдні землі літвінаў даходзілі да сярэдняй часткі Заходняга Бугу.

Апроч летапісаў весткі аб літвінах даюць яшчэ і курганы. З гэтых курганных вестак мы бачым, што ў Эўропе яны жывуць вельмі даўно і што ў старажытныя часы яны займалі куды шырэйшую тэрыторыю, чым потым, напрыклад, у X сталецьці. У тыя незапомныя часы іх сялібы ад берагоў Бальтыцкага мора праз басэйны рэк Нёмну і Заходняй Дзьвіны цягнуліся далёка на ўсход аж да сярэдняй Акі. У цяперашняй Калускай губэрні, напрыклад, можна знайсьці літоўскія архэолёгічныя памяткі. Якія прычыны ўтварылі гэты адход літвінаў на захад, мы ня ведаем. Магчыма прыняць дагадку, што рускія пляменьні, прышоўшыя сюды з поўдня, як мацнейшыя і лепш організованыя, адціснулі неорганізованых літвінаў і занялі лепшыя месцы на ўсходзе.

У часы ад X да XII сталецьця невялікі літвінскі народ распадаўся на шмат зусім дробных пляменьняў. На крайняй поўначы, на правым беразе Заходняй Дзьвіны жылі летголы, продкі сучасных латышоў; на поўдні ад іх, на левым беразе Заходняй Дзьвіны, у цяперашняй Ліўземшчыне, жылі земголы. Ад нізоўя Дзьвіны аж да самага Бальтыцкага мора сядзелі куроны (паводле номэнклятуры заходніх кронік, ці Корсь — паводле рускіх летапісаў). Паміж утоку рэк Нёмну і Віслы — прусы, каторыя, водлуг паданьняў, дзяліліся яшчэ на 10 каленродаў. Назовы двох з гэтым кален сустракаюцца ў александрыйскага вучонага II сталецьця