Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мельку сваёй пакутнай бацькаўшчыны. Пад 1101 годам у летапісе запісана: «Преставіся Всеслав Полотьскій князь, месяца апріля в 14 день, в 9 час дне, в среду».

ПОЛАЧЧЫНА ПАСЬЛЯ УСЯСЛАВА

Пасьля сьмерці чарадзея-князя Полаччына пачынае хіліцца ўсё данізу. Прыгарады Полацку вядуць бязупыннае змаганне з іх галоўным горадам, а таксама і паміж сабою. На чале варожых гарадоў становяцца асобныя князі Рагваложага роду і вядуць змаганьне як адзін з другім, так і ўсе разам з старэйшым полацкім князем. У кожным горадзе на вечавых сходах ідзе барацьба паміж багацейшымі і бяднейшымі станамі грамадзянства[1]. Адным словам, на абшарах Полацкай тэрыторыі разгарэлася якаясь політычная і грамадзянская барацьба. З тых скупых вестак, каторыя прыпадкова спатыкаюцца ў летапісах, няма ніякай магчымасьці даць поўны і дакладны малюнак гэтай хатняй барацьбы і выясьніць усе яе прычыны.

А адначасна з гэтай хатняй барацьбой ідзе далейшы працяг таго змаганьня Полацкай воласьці з воласьцю Кіеўскай, каторае пачалося яшчэ з старых часоў Рагвалода. Уладзімер Манамах Кіеўскі, каторы яшчэ раней выказаў сябе як упарты вораг Полаччыны, зноў організуе і робіць паходы на Полацкую зямлю. Ён руйнуе такія гарады, як Менск, Друцк, Оршу, Капыль і інш. Бачачы, што ў дэзорганізованай Полаччыне можна лёгка атрымаць вялікі здабытак, кіеўскія князі нават злучаюцца для гэтай мэты, што наогул рэдка з імі бывае. У 1127-м годзе яны робяць хаўрусны паход. Зьніштожаны агнём і мечам такія гарады, як Полацк, Лагойск, Ізяслаў і інш. Урэшце кіеўскі князь Мсьціслаў (у 1129 годзе) выгнаў з Полацку і іншых гарадоў Ізяславічаў і іх падручных князёў, а на іх месца пасадзіў сваіх сыноў і родзічаў. Тэрорызованыя вечы маўчалі і павінны былі згадзіцца з гэтымі пераменамі, бо на старане новых прышлых князёў была перавага і моц зброі. Гэтыя князі не адчувалі ніякай адказнасьці перад мясцовымі элементамі і фатыгаваліся[2] толькі аб тым, каб як найбольш выкарыстаць з забранага краю.

Увесь край быў зьнішчаны і дашоў да руіны. Гарады і вёскі пусьцелі. Палі, кінутыя працоўнаю рукою, зарасталі лясамі і зельлем. Прыгнечаныя экономічна і аграбленыя насельнікі зямлі забіраліся ў няволю. Іх потым

  1. Грамадзянства — грамадства.
  2. Фатыгаваліся (польск.) хваляваліся, непакоіліся.