Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мем і жылі па абодвух берагох Сожу. Яны прышлі сюды пазьней ад крывічоў і дрыгвічоў з ляскай (польскай) страны. Летапіс гаворыць аб іх так: «Бяста бо два брата в Лясех: Радім, а другі Вятко, і прішедша седоста Радім на Соже, і прозвашася Радімічі, Вятко седе с родом своім по Оце, от него-ж прозвашася Вятічі».

Аб жыцьці нашых прародзічаў мы знаходзім весткі ў Кіеўскім летапісе. Летапісец так малюе гэтае жыцьцё: «Жівяху в лесе, яко-же всякі зверь, ядуще всё нечісто, і срамословіе в ніх пред отцы і пред снохамі; і брацы не бываху в ніх, но ігріща межю селы»… і г. д. Судзячы па гэтай летапіснай ведамасьці, выходзіць, што нашыя продкі былі зусім у первястковым стане, ня мелі ніякай культуры і жылі сярод лясоў, як нейкае быдла. Ня так абстаіць справа, калі мы запытаемся ў чужаземных сьведкаў. Усе яны ў адзін голас кажуць аб тым, што ўсходнія славяне ўжо і ў часы сівой старасьветчыны мелі нейкую культуру і нават немалую. Так, напрыклад, гавораць бізантыцкія аўтары — Пракопі, Маўрыкі, Канстанты Чырвонародны і арабскі аўтар Масудзі. Той самы летапіс, каторы, з аднаго боку, такою чорнаю хварбаю малюе культурны быт нашых продкаў, з другога боку — дае пэўныя весткі аб вялікім ліку гарадоў, якія былі раскіданы па ўсіх куткох тагочаснай Полацкай Русі. А мы ведаем, што прысутнасьць у народу гарадоў, як гандлёвых цэнтраў, гаворыць зусім ясна аб культурнасьці народу. Аб гэтым-жа, хоць маўчком, але гавораць тыя магільнікі-курганы, каторыя засталіся на тэрыторыі Беларусі аж да нашых часоў. Раскопкі гэтых магільнікаў-курганоў, якія робяцца вучонымі, даюць шмат матэрыялаў, каб намаляваць стан культуры як матэрыяльнай, так і духоўнай у крывічоў, дрыгвічоў і радзімічаў.

З раскопак мы бачым, што пляменьні будучага беларускага народу, не зважаючы на сваю блізкасьць па крыві і суседзтву, мелі ня зусім сходныя звычаі. Так, напрыклад, кожнае з іх па сваім уласным звычаі хавала нябожчыкаў. Крывічы палілі труп, попел зьбіралі ў пасудзіну, якую потым пакрывалі насыпам. Укола насыпу капалі раўчак, а курган абводзілі стужкай з каменю. Дрыгвічы клалі сваіх нябожчыкаў на зямлі і насыпалі над імі курганы. Радзімічы да X сталецьця сваіх нябожчыкаў палілі, а пасьля гэтага часу клалі нябожчыка на ложка, пасыпанае попелам, і над