Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

глінянымі нагамі кумір самаўладзтва, Беларусь апынулася падзеленаю імпэрыялістычным фронтам на дзьве часткі. Заходняя частка яе знаходзілася ў раёне так званай першай нямецкай окупацыі і ахранялася штыкамі кайзараўскай арміі. Сюды ўвашлі Горадзенская губэрня, большая частка Віленшчыны і невялічкая частка Меншчыны. За часы окупацыі з канца 1915 году там шырака разьвінулі сваю працу дробна-буржуазныя інтэлігэнцкія беларускія колы, высоўваючы думку аб беларускай дзяржаўнасьці. Прадстаўнікі беларускіх, літоўскіх, гэбрэйскіх і польскіх нацыяналістычных організацый абвясьцілі Конфэдэрацыю Вялікага Княства Літоўскага пад ахранаю Нямеччыны. Нічога з гэтай конфэдэрацыі ня вышла. «Узаемныя крыўды і свары», асабліва полёнізатарскі націск польскага панства, прывялі конфэдэрацыю да распаду, тым больш, што окупанты з ёю ня лічыліся. Тым ня менш культурна-грамадзянская беларуская праца тут даволі шырака разьвінулася. Адчыняюцца беларускія школы, друкуюцца кніжкі; выходзіць газэта «Гоман». Растуць культурна-асьветныя і нацыянальныя організацыі. Прадстаўнікі беларускіх організацый пабывалі нават у Лёзане на III конфэрэнцыі народаў, якая адбылася ў чэрвені 1916 году. Там яны падалі зложаны імі мэморыял, у якім даводзілі неабходнасьць існаваньня незалежнага Беларускага гаспадарства.

Што датычна Ўсходняй Беларусі, то яна, як і ўся Расія, перажыўшы часы астатняй перадрэволюцыйнай рэакцыі і падзеньня царызму, увашла ў эпоху многа-глаголівага Керанскага. У Менску ўтварыўся Беларускі Нацыянальны Комітэт, каторы стаў на чале беларускага нацыянальнага руху. Комітэт трымаецца на расійскай орыентацыі дзеля тых магчымасьцяй, «якія адчыніліся з рэволюцыяй перад дэмократычнай Расіяй». У ліпені 1917 г. Нацыянальны Комітэт склікаў зьезд Беларускіх організацый і партый, каторы абраў Цэнтральную Раду беларускіх організацый і партый, каторая і стала на чале беларускага нацыянальнага руху.

Яшчэ з 4 чэрвеня ў Менску пачынае існаваць організацыя бальшавікоў асобна ад меншавікоў. Хутка расьце лік яе сяброў і пашыраецца ўплыў на салдацкія і рабоча-сялянскія масы. Апорным пунктам бальшавікоў зьяўляецца Менскі Гарадзкі Савет. Пры Гар. Савеце організуюцца сілы для правядзеньня на Бела-